ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 красавіка 2023, 20:01

Лукашэнка прыбыў у Крэмль на сустрэчу з Пуціным

Фота з архіва
Фота з архіва

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Крэмль, дзе адбудзецца яго сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнты разгледзяць шырокі спектр пытанняў беларуска-расійскіх адносін, уключаючы тыя, якія не падлягаюць абмеркаванню на ВДС: імпартазамяшчэнне, паглыбленне кааперацыі, развіццё высокатэхналагічных галін. Сярод тэм будзе і міжнародная абстаноўка, меры па ажыццяўленні бяспекі.

На наступны дзень у Маскве Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі мерапрыемства разгледзяць ход выканання Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і саюзных праграм. Яшчэ адна ключавая тэма - распрацоўка Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы. Традыцыйна частка пытанняў парадку дня ВДС будзе звязана з бягучай дзейнасцю ў рамках Саюзнай дзяржавы. На пасяджэнні падвядуць вынікі і абмяркуюць сумесную работу на наступны перыяд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі