ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 кастрычніка 2021, 12:13

Лукашэнка прыбыў на агульны сход Белкаапсаюза

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў на агульны сход прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі амаль 450 прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Белкаапсаюза. У першай частцы сходу, да прыбыцця кіраўніка дзяржавы, быў выбраны старшыня праўлення. Ім стаў першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч.

З удзелам Прэзідэнта прадстаўнікі Белкаапсаюза абмяркуюць стан і перспектывы развіцця спажывецкай кааперацыі і стратэгіі яе развіцця ў рэгіёнах краіны.

Сістэма спажывецкай кааперацыі ў Беларусі аб'ядноўвае 302,7 тыс. членаў - пайшчыкаў і забяспечвае занятасць амаль 42 тыс. чалавек, абслугоўвае 3,3 млн грамадзян, у тым ліку ўсё сельскае насельніцтва краіны. У структуру Белкаапсаюза ўваходзяць чатыры аблспажыўсаюзы, 55 раённых і 4 абласныя спажывецкія таварыствы, 52 унітарныя прадпрыемствы, пяць устаноў адукацыі.

Асноўным відам дзейнасці арганізацый спажыўкааперацыі з'яўляецца гандаль - больш як 70 працэнтаў у сукупным аб'ёме выручкі.

Па выніках работы ў студзені-жніўні сукупны аб'ём дзейнасці Белкаапсаюза перасягнуў Br2,2 млрд. Сярэднямесячная зарплата ў сістэме спажыўкааперацыі складае крыху вышэй за Br760.

Цяпер Белкаапсаюзам рэалізуецца Канцэпцыя развіцця спажывецкай кааперацыі на 2021-2025 гады. Сярод асноўных задач - завяршэнне работ па рэфармаванні арганізацыйнай структуры, забеспячэнне рэнтабельнай працы, аўтаматызацыя бізнес-працэсаў, удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі