ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 красавіка 2023, 11:07

Лукашэнка: дэструктыўныя сілы праз канфлікт ва Украіне ўцягваюць нас усіх у трэцюю сусветную вайну

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэструктыўныя сілы спрабуюць перапісаць гісторыю, адмаўляючы агульны ўклад Беларусі і Расіі ў Вялікую Перамогу, і праз канфлікт ва Украіне ўцягваюць усіх у трэцюю сусветную вайну. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вельмі рады зноў вітаць членаў дэлегацыі з Санкт-Пецярбурга як добрых і блізкіх суседзяў: "Вы ведаеце маё асабістае стаўленне да горада-працаўніка, героя. Я часта параўноўваю Ленінград з Беларуссю. Таму што ў гісторыі наогул не было такіх, якія ад вайны пацярпелі б, як Беларусь і Ленінград. Мы з вялікай цеплынёй (Беларусь - асабліва) ставімся да ленінградцаў, якія пасля вайны прыехалі сюды і зрабілі вельмі шмат для адраджэння Беларусі, асабліва ў навуцы і адукацыі".

Карыстаючыся выпадкам, Прэзідэнт выказаў удзячнасць дэлегацыі з Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці за прыезд у Беларусь у сакавіку на адкрыццё музея, прымеркаванае да 80-й гадавіны трагічных падзей у Хатыні.

У сувязі з гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў важнасць агульных намаганняў па захаванні гістарычнай праўды: "Мы бачым, што сёння нацысты, фашысты і іншая дрэнь, дэструктыўныя сілы спрабуюць перапісаць гісторыю, адмаўляць наш агульны ўклад у Вялікую Перамогу і апраўдаць свае злачынныя дзеянні і таго часу, і сённяшнія. Праз канфлікт ва Украіне ўцягваюць нас усіх у трэцюю сусветную вайну. Я ўпэўнены: ні тады ў іх не атрымалася, ні цяпер тым больш".

"У нас наперадзе вялікая работа па ўмацаванні нашага саюза Беларусі і Расіі, які сёння з'яўляецца апорай свабоды і праўды на прасторы СНД і за яе межамі. Вядома ж, велізарны ўклад ва ўмацаванне нашых саюзніцкіх адносін уносяць рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Часта гавару: не было б нашых сувязей з рэгіёнамі Расіі ў свой час, не было б і цяперашніх адносін", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі