ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2022, 16:35

Лукашэнка праваахоўнікам і чыноўнікам: не самазаспакойвайцеся, нам трэба ўтрымаць краіну

У час нарады
У час нарады

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цяперашняй складанай абстаноўцы, нягледзячы на пэўныя поспехі, самазаспакойвацца нельга. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні забеспячэння законнасці і правапарадку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час нарады з дакладам па абазначнай тэме выступіў і старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль. Рэагуючы на яго выступленне, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў першую чаргу хацеў бы пачуць інфармацыю не аб мінулых перамогах, а на перспектыву, якія складваюцца тэндэнцыі.

"А што заўтра? Ці няма самазаспакоенасці ва ўрадзе, іншых органах улады? Як у нас губернатары там? Можа, яны таксама ўжо цінай пачалі... Вось Каранік цінай зарасце, што будзем рабіць? Што ў нас адбываецца ў працоўных калектывах? - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вось гэта важна, Іван Сцяпанавіч. Не расслабляйцеся. Нам трэба ўтрымаць краіну".

"Думаю, у выніку нашай сённяшняй жорсткай размовы пасля нарады вы зберацеся ў сябе ў ведамствах (нехта ва ўрадзе - губернатары, міністры і пракуроры са сваімі падначаленымі) і падумаеце, як мы будзем жыць далей. Не самазаспакойвайцеся. Нам не дазволяць гэта зрабіць, і мы чарговы раз будзем не гатовы. Гэтага я як Прэзідэнт дапусціць не магу", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі