ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2023, 11:29

Лукашэнка прапануе Данецку дапамогу Беларусі ў аднаўленні і нармалізацыі жыцця людзей

Дзяніс Пушылін і Аляксандр Лукашэнка
Дзяніс Пушылін і Аляксандр Лукашэнка

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Данецку дапамогу Беларусі ў аднаўленні і нармалізацыі жыцця людзей. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з часова выконваючым абавязкі кіраўніка ДНР Дзянісам Пушыліным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ва ўмовах ваенных дзеянняў, якія працягваюцца, абстрэлаў мясцовым людзям жыць цяжкавата. "І ў гэтай сітуацыі што Беларусь можа зрабіць для Данецка, чым мы можам дапамагчы?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Работы наперадзе вельмі шмат. Трэба аднаўляцца. Трэба прамысловыя прадпрыемствы адраджаць, сельскую гаспадарку. У рэшце рэшт, людзі там жыць будуць. Гэта 100 працэнтаў. І карміць людзей жа трэба. Таму мы гатовы аказаць адпаведную дапамогу і падтрымку для таго, каб не чужыя нам людзі там нарэшце перасталі пакутаваць. Таму я чакаю такой адкрытай ад вас размовы. Давайце падзелімся меркаваннямі", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі