ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2022, 17:27

Лукашэнка прапанаваў перавесці партнёрства з ААЭ на наступную ступень і ўзбагаціць яго новым зместам

Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін з Беларуссю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гэты перыяд нашы дзяржавы пашырылі палітычныя кантакты, сталі сведкамі плённых вынікаў супрацоўніцтва ў эканамічнай, тэхналагічнай і іншых сферах, адчулі цвёрдую ўзаемную падтрымку на шматлікіх пляцоўках", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Беларусі асабліва падзякаваў шэйху за асабісты ўклад у развіццё двухбаковых сувязей. "Прыемна адзначыць, што беларуска-эмірацкі дыялог на вышэйшым узроўні задае тон умацаванню дружбы паміж нашымі народамі. Гатовы разам з вамі прыкласці намаганні для пераводу партнёрства Мінска і Абу-Дабі на наступную ступень і ўзбагачэння яго новым зместам", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну і яго блізкім добрага здароўя і даўгалецця, а народу ААЭ - міру і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі