ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 верасня 2020, 13:17

Лукашэнка пракаменціраваў папрокі ад некаторых краін наконт "тайнай" інаўгурацыі

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з паслом Кітая ў Беларусі Цуй Цымінам пракаменціраваў папрокі з боку некаторых краін наконт "тайнай" інаўгурацыі кіраўніка беларускай дзяржавы, якая прайшла напярэдадні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў неканструктыўную пазіцыю, якую займаюць асобныя дзяржавы ў адносінах да Беларусі. "Асабліва, што дзіўна, суседзі. Суседзі ад бога, іх не выбіраюць, і нам наканавана жыць разам, сябраваць. Але аказваецца, што не заўсёды так. Суседнія дзяржавы, асабліва Польшча, вы ведаеце, якую пазіцыю занялі, - сказаў ён. - Нават па ўчарашняй інаўгурацыі нейкая ці то крыўда, ці то прэтэнзіі, што мы не паведамілі палякам, літоўцам, украінцам, чэхам або яшчэ некаму, што будзем праводзіць гэта мерапрыемства".

"Ну, па-мойму, па законах Беларусі мы нікога не павінны з заходніх дзяржаў і наогул кагосьці папярэджваць. Гэта ўнутраная справа нашай краіны. І крытыка толькі адна: ці то тайна, ці то таінства. Ведаеце, на інаўгурацыю былі запрошаны амаль 2 тыс. чалавек разам з ваеннымі. І ў тайне гэта захаваць практычна немагчыма", - заўважыў беларускі лідар.

"Але калі яны аб гэтым не ведалі, дык а дзе ж іх разведка, дзе ж ЦРУшнікі, нямецкая разведка? Палякі тут пяшком ходзяць тысячамі. Яны куды глядзелі? Таму няхай у разведчыкаў сваіх спытаюць, чаго ж яны ім не далажылі. А наогул, вы паглядзіце іх Telegram-каналы. Напярэдадні яны паведамлялі аб тым, што 23-га будзе інаўгурацыя, яны ж аб гэтым пісалі. Таму ну вось хоць да нечага, але трэба прычапіцца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ўступленне на пасаду Прэзідэнта можа крытыкавацца, толькі калі гэта мерапрыемства не праведзена ў адпаведнасці з законам. "У нас, па-мойму, усе заканадаўчыя нормы былі выкананы. Каму трэба было ведаць аб гэтым, яны ведалі. Таму што і трэніроўкі, і падрыхтоўка - гэта ж пэўны час займае, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - А тое, што мы ўмеем праводзіць мерапрыемствы, дык трэба гэта адзначыць, што беларусы ўмеюць праводзіць мерапрыемствы. Наступны раз мы будзем старацца нашых суседзяў папярэдзіць, я маю на ўвазе палякаў і літоўцаў, аб якіх-небудзь буйных мерапрыемствах".

Прэзідэнт у размове з паслом растлумачыў, што на гэтым канкрэтным невялікім прыкладзе хацеў прадэманстраваць стаўленне заходніх краін да суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. "Крычаць аб тым, што яны нешта не прызнаюць у нас. Вы ведаеце, мы нікога і не прасілі прызнаваць або не прызнаваць нашы выбары, прызнаваць легітымнасць нававыбранага Прэзідэнта або не прызнаваць. Галоўнае, каб гэта адпавядала Канстытуцыі нашай краіны. І калі яны бачаць неадпаведнасці, лепш аб гэтым няхай скажуць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Ну а што датычыцца ўчарашняга мерапрыемства, то вы, напэўна, не маглі не заўважыць, што картэж Прэзідэнта нетрадыцыйна ехаў па ўсім горадзе. Мы як адчувалі, што нас могуць папракнуць у нейкай канспіралогіі. Мы праехалі па ўсім горадзе, людзі гэта бачылі. Таму ніякай тайны няма. І я не надаю інаўгурацыі цяперашняга Прэзідэнта, гэта не першая мая інаўгурацыя, нейкага такога вялікага фантомнага значэння. Звычайная рабочая сітуацыя, - заўважыў беларускі лідар. - Але чаму яны гэта робяць? Яны гэта робяць для таго, каб падагрэць пратэсны так званы настрой. Каб больш вываліла на вуліцу людзей, як звычайна ў суботу, нядзелю. Вось для чаго ім гэта патрэбна. Мы гэта разумеем і да гэтага гатовы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі