ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2022, 12:30

Лукашэнка: прадукты харчавання на сталах беларусаў павінны быць максімальна айчынныя

Фота з архіва
Фота з архіва

18 жніўня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прадукты харчавання на сталах беларусаў павінны быць максімальна айчыннай вытворчасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Гродзенскім раёне на нарадзе па пытаннях закладкі садоў і забеспячэння ўнутранага рынку плодаагародніннай прадукцыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйна ў час уборачнай кампаніі розным напрамкам вёскі ўдзяляецца павышаная ўвага. Сёння, як я раней анансаваў, мы будзем гаварыць пра беларускія сады. Маё глыбокае перакананне: хлеб, мяса, малако, агародніна і, зразумела, фрукты, якія растуць у нашым клімаце, на стале максімальна павінны быць айчыннай вытворчасці. Гэта значыць сваё, беларускае і яшчэ раз сваё", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, жыццё шматразова пацвярджала правільнасць такога падыходу. "Нельга сядзець і чакаць, пакуль сюды прывязуць яблык з Польшчы або Малдовы. Як час паказвае, можна і не дачакацца. Таму трэба вырошчваць самім. І, як мы бачылі сёння (у час наведвання вытворчага кааператыва імя В.І. Крамко. - Заўвага БЕЛТА), пры гаспадарскім падыходзе і захаванні тэхналогій гэта выдатна атрымліваецца. Прычым не толькі тут, на Гродзеншчыне", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі