ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 25 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 студзеня 2022, 11:11

Лукашэнка пра жыллё з дзяржпадтрымкай: абсалютны прыярытэт - шматдзетныя сем'і і людзі ў пагонах

У час даклада
У час даклада

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры аказанні фінансавай падтрымкі ў жыллёвым будаўніцтве для дзяржавы абсалютным прыярытэтам з'яўляюцца шматдзетныя сем'і і людзі ў пагонах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам па актуальных пытаннях развіцця будаўнічай галіны намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Сівака і міністра архітэктуры і будаўніцтва Руслана Пархамовіча, паведамляе БЕЛТА.

У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне жыллёвага будаўніцтва. "Мы спрабуем падтрымаць усіх. Што такое падтрымаць? Калі б гэта проста плячо падставіць - гэта адно. Але гэта ж фінансаванне, падтрымка рублём. А ў любой краіне заўсёды дэфіцыт грашовых сродкаў. Гэтак жа і ў нас, у гэтай сітуацыі тым больш. Таму як будзем дзейнічаць у будучым? Зразумела, што ёсць абсалютны прыярытэт - гэта шматдзетныя сем'і, людзі ў пагонах, таму што яны не могуць зарабіць больш, чым мы ім плацім. І яны не маюць права зарабляць на баку. Таму іх трэба ў нейкай ступені падтрымліваць", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якія ёсць прапановы па пытаннях падтрымкі насельніцтва ў жыллёвым будаўніцтве. "Перш за ўсё якія катэгорыі трэба падтрымліваць? А недзе, можа, прапанаваць людзям папрацаваць на сваю кватэру", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі