ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 снежня 2022, 11:28

Лукашэнка пра пандэмію COVID-19: ніхто так у свеце не справіўся з гэтай праблемай, як гэта зроблена было ў Беларусі

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае, што ва ўмовах пандэміі сістэма аховы здароўя краіны добра сябе паказала. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы з дакладам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За кавід, вядома, дзякуй. Я ўжо не раз вяртаўся да гэтага пытання. Нагадаю: мая ўдзячнасць сістэме аховы здароўя і ўрачам не за тое, што яны лячылі, а за тое, што, не ведаючы, як лячыць, навучыліся. І сёння мы ўжо можам сказаць, што ніхто так у свеце не справіўся з гэтай праблемай, як гэта зроблена было ў Беларусі. Гэта не толькі таму, што ў нас сістэма аховы здароўя правільна сарыентавалася. Мы гэта ведаем. Гэта яшчэ раз сведчыць аб тым, што пад кантролем жорсткім і націскам сістэма аховы здароўя працуе", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аднак Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са сказаным дабавіў у размову і лыжку дзёгцю на прыкладзе гісторыі з лячэннем адной жанчыны. Яна першапачаткова трапіла ў бальніцу ў Шклоўскім раёне і знаходзілася пры смерці. Дзякуючы ўмяшанню Прэзідэнта яе ўдалося выратаваць, і цяпер ужо яе жыццю нічога не пагражае. "Паўстае пытанне, Дзмітрый Леанідавіч, або крыху вас панесла ў сістэме і вас як міністра і вы лечыце толькі там, дзе трэба лячыць, або вы будзеце лячыць людзей так, як я ад вас заўсёды патрабаваў? Мяне гэта вельмі насцярожвае. Начальнікі, яшчэ нехта... Вось тут вы лечыце. А людзі больш простыя, недзе там у нейкіх раённых бальніцах... - паставіў пытанне беларускі лідар. - Хачу вас усіх перасцерагчы, што літасці вам не будзе. І ніякае лячэнне вялікіх начальнікаў вас не выратуе. Схавацца некаму за спіну каго-небудзь або, як я часта гавару, пад плінтус залезці не атрымаецца. Паказваць актыўную дзейнасць, што мы вялікія, - нам гэта ў краіне не трэба. У нас дзяржава для народа. Ну дык і народ трэба лячыць. У нас для таго, каб лячыць, ёсць усё".

У бліжэйшы час сістэму аховы здароўя чакаюць праверкі. Па даручэнні Прэзідэнта створаць мабільную групу з ліку незалежных спецыялістаў, якія правераць і сістэму аховы здароўя, і выбарачна прыедуць з нечаканымі праверкамі ў бальніцы.

На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся пытаннямі бягучай сітуацыі. "Нядаўна мы абмяркоўвалі пытанні бяспекі нашай краіны. Гэта вельмі важна і актуальна. Задзейнічаны ўсе былі, у тым ліку і ахова здароўя. Ад медыцынскіх аптэчак да прывядзення ў нармальны стан лячэбных устаноў. Падключаемся і да ваенных медыкаў, а ваенныя да нас. Тут павінен быць вельмі інтэнсіўны абмен, - сказаў Прэзідэнт. - Вы самі ваенны хірург, ведаеце, як гэта важна. Таму трэба рыхтавацца да ўсяго. Усякае можа быць, і дзяліць тут няма чаго. Таму якая тут сітуацыя?"

Прэзідэнт звярнуў увагу і на актуальную сёння тэму рэспіраторных інфекцый, тым больш што гэтыя працэсы праходзяць на фоне кавіда, які ўсё яшчэ цыркулюе.

Яшчэ адно пытанне даклада - вакцыны. "Дзякуй кітайскаму народу і майму сябру Сі Цзіньпіну, што не забывае, дапамагае. Але мы вырабляем вакцыны, мы ствараем сваю базу, каб адысці ад імпарту, гэта значыць, тэма імпартазамяшчэння", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Асобна Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць тэму лекавага забеспячэння. "Нібыта мы неяк з чужымі субстанцыямі выйшлі на 50 і больш працэнтаў забеспячэння нашымі лекамі. Спыніліся ці ёсць рух?" - пацікавіўся ён.

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт удзяліў пытанню развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы як у ахове здароўя, так і адукацыі. У гэтым напрамку ўжо нямала зроблена за мінулыя гады - пабудаваны і аснашчаны неабходныя аб'екты. Цяпер трэба ўдзяліць прыярытэтную ўвагу зарплатам работнікаў і перастаць узводзіць "палацы", толькі кропкава скончыўшы мадэрнізацыю або будаўніцтва там, дзе засталося гэта зрабіць.

У звязцы з папярэднім і кадравае пытанне. "Рэальная сітуацыя з кадрамі, што адбываецца?" - пацікавіўся Прэзідэнт. Ён адзначыў, што апошнім часам вельмі павялічыўся працэнт падрыхтоўкі мэтавікоў. "Рухаемся да таго, каб увогуле набіраць урачоў такіх, якія скончаць, і мы будзем ведаць, куды яны паедуць. Без усялякага размеркавання. Яны прыйдуць і будуць ведаць ужо, куды паедуць, таму што ў іх ёсць дагавор. Трэба рыхтаваць у сябе ўрачоў, якія будуць працаваць на сваю краіну, на сваю радзіму", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі