ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2022, 10:34

Лукашэнка пра палітыку заходніх СМІ: "Вы наогул не дапускаеце іншы пункт гледжання"

Іан Філіпс
Іан Філіпс

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў палітыку сродкаў масавай інфармацыі, якія кантралююцца Захадам і ЗША, за тое, што яны не дапускаюць альтэрнатыўнага пункту гледжання. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар канстатаваў, што цяпер ідзе гібрыдная вайна з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, у ход ідзе таксама і дэзынфармацыя. "Цяпер такая вайна - гібрыдная. Яна пачынаецца са сродкаў масавай інфармацыі і прадаўжаецца. Сродкі масавай інфармацыі сёння - гэта вельмі моцная зброя. Яны суправаджаюць ваенныя дзеянні", - сказаў ён.

"Але як зразумець тое, што ў інтэрнэце, іншых класічных сродках масавай інфармацыі вы наогул закрылі іншы пункт гледжання? - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт. - Вы паслухайце іншы бок, пункт гледжання Расіі. Чаму вы блакіруеце расійскіх журналістаў усюды? Чаму ім рот закрываеце?"

"На вашы пляцоўкі, якія кантралююцца Захадам і ЗША (рэсурс велізарны, значна большы, чым у нас, у расіян), вы наогул не дапускаеце іншы пункт гледжання. І не дай бог, калі мы вас нечым зачапілі і гэты пункт гледжання па вялікім рахунку не сходзіцца з вашым, вы імгненна блакіруеце акаўнты, сайты і гэтак далей", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Аднабаковая падача інфармацыі ў заходніх медыя прысутнічае і пры асвятленні падзей ва Украіне, упэўнены беларускі лідар. У прыватнасці, гэта датычыцца таго, што адбылося ў горадзе Буча. "Мы вельмі добра ведаем, што адбывалася ў Бучы. Паверце, што я лепш за вас ведаю, што там адбывалася. Я вам прапанаваў паслухаць тое, што я ведаю, сваю версію. Яна заснавана на канкрэтных фактах. Калі вы ў гэта не верыце - гасподзь з вамі. Я ж не магу вас прымусіць верыць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Чаму вы баіцеся іншага пункту гледжання? Няхай ён будзе ў вашых СМІ", - дадаў Прэзідэнт. У той жа час ён заўважыў, што прыезд групы агенцтва Associated Press на інтэрв'ю з кіраўніком беларускай дзяржавы "робіць ім гонар".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі