ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 лістапада 2021, 17:40

Лукашэнка пра манеўры НАТА: я павінен прадбачыць, што адбудзецца, каб не атрымалася, як у 1941 годзе

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Кісялёў
Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Кісялёў

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што на фоне манеўраў НАТА ў суседніх краінах ён вымушаны мець планы і падраздзяленні, часці беларускай арміі, якія будуць рэагаваць на любую спробу тут стварыць канфлікт. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вось яны і пачалі гэтыя манеўры ў Польшчы, у Латвіі, Літве і ва Украіне. Што павінен я рабіць як галоўнакамандуючы? Я не павінен ісці на правакацыі, паддацца на гэтыя, але я ж павінен прадбачыць, што адбудзецца, каб не атрымалася, як у 1941 годзе. Сталін усім гаварыў: не паддавацца на правакацыі, не паддавацца, сігналы ішлі з Крамля, а тут ужо вайна фактычна пачыналася. Таму я вымушаны мець планы і падраздзяленні, часці беларускай арміі, якія будуць рэагаваць на любую спробу тут стварыць канфлікт, - сказаў Прэзідэнт. - На граніцы Прыбалтыкі, Польшчы і Украіны. На жаль, яны пабеглі наперадзе нават войскаў НАТА, украінцы, ну, як звычайна. Неба закрылі раней, чым Еўрасаюз і амерыканцы, для беларускіх пералётаў самалётаў, гэтак жа і тут".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі