ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2022, 16:46

Лукашэнка пра гандаль з ЕС: шаленства палітыкаў ужо адыходзіць на задні план, бізнес ёсць бізнес

У час пасяджэння
У час пасяджэння

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным нават ва ўмовах санкцый не скідваць з рахункаў рынак Еўрасаюза і працаваць з адпаведнымі краінамі па прасоўванні айчынных тавараў. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назваў няправільнай пастаноўку пытання і рыторыку аб тым, што замест недружалюбных краін цяпер Беларусь будзе працаваць выключна з дружалюбнымі. "Нам ні ў якім разе нельга скідваць з рахункаў рынак Еўрсаюза. Гэта наш бліжэйшы сусед. Мы палову там, па-мойму, працавалі па экспарце, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - З імі трэба працаваць. Шаленства палітыкаў ужо адыходзіць на задні план. Бізнес ёсць бізнес".

Кіраўнік дзяржавы ў якасці прыкладу прывёў высокі попыт у свеце на мінеральныя ўгнаенні і нафтапрадукты, якія ёсць у Беларусі. Прэзідэнт упэўнены, што цікавасць да куплі айчынных тавараў ёсць і ў партнёраў у Еўрасаюзе. "Можа, мы недастаткова актыўны ў прасоўванні сваёй прадукцыі ў гэтых умовах на тыя рынкі. Калі яны маюць патрэбу ў нашых таварах, яны таксама шукаюць шляхі набыць. Таму ні ў якім выпадку нельга адкідваць іх і нават у пэўнай рыторыцы, тэрміналогіі нельга гэта выключаць. Наадварот, туды трэба ісці, ствараючы новыя ланцужкі для таго, каб гандляваць", - заявіў беларускі лідар.

Па выніках нарады ён даручыў запоўніць упушчаную выгаду ад страты ў студзені-маі бягучага года экспартнай выручкай за кошт пераарыентацыі экспарту. Але актывізаваць супрацоўніцтва трэба імкнуцца і з так званымі недружалюбнымі краінамі. "Нічога не трэба адкідваць. З усімі краінамі трэба весці дыялог. Санкцыі рана ці позна адыдуць. І гэтыя дзікія адносіны, якія ў нас існуюць з Захадам, таксама адыдуць у нябыт. Нельга страчваць гэтыя рынкі. Паколькі гераічна потым будзем на іх вяртацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі