ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 лютага 2023
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2022, 15:52

Лукашэнка пра Еўропу: нам такая дэмакратыя не патрэбна, мы павінны жыць сваім розумам

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

21 кастрычніка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Беларусы павінны жыць сваім розумам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў жыхароў Еўропы цяпер вельмі шмат праблем, і яны патрабуюць ад сваіх улад іх вырашэння. Праўда, насустрач ім ідуць далёка не заўсёды.

"Людзі просяць, людзі просяць, людзі просяць. А чаго вы іх просіце? Яны ж ад вас незалежныя, і вы ад іх незалежныя. У Вялікабрытаніі пасмешышча: які народ там выбіраў Ліз Трас? Ядзерная краіна, на ўсялякі выпадак, ядзерная дзяржава. Вельмі багатая і адыгрывае адну з ключавых роляў у свеце. Пасмешышча", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Нядаўна прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Ліз Трас падала ў адстаўку. Цяпер у краіне жартуюць (і гэта нават не жарт, а факты), што дзеці, якія нарадзіліся некалькі месяцаў таму, перажылі ўжо двух манархаў і прэм'ераў.

"Лепш не скажаш. Такая ў іх дэмакратыя. Нам такая дэмакратыя не патрэбна. Учора пры абмеркаванні шэрага ключавых законаў, якія датычацца ўлады, пераразмеркавання, надзялення ўладай, я катэгарычна папярэдзіў распрацоўшчыкаў, усіх, хто там былі - вярхі нашай краіны: рабіце толькі для сябе. Гэта не новы тэзіс, я і да выбараў аб гэтым гаварыў. Сваё, сваё, толькі для сябе. Не глядзіце на тое, што будуць нам падкідваць нейкую дэмакратыю, рыначную эканоміку і іншае. Я гэта даўно ўжо зразумеў і адчуў. Таму трэба рабіць толькі для сябе, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба жыць сваім розумам. Трэба рабіць тое, што выгадна нам. Да чаго гатовы мы, наш народ".

"Можаце рэгуляваць цэны - рэгулюйце. Можаце кіраваць прадпрыемствамі - кіруйце. Не можаце кіраваць гэтымі прадпрыемствамі - тады глядзіце на прыватызацыю. Калі яны развальваюцца, лепш каму-небудзь прадаць. Калі цэны не можаш кантраляваць, рэгуляваць, не лезь у гэты працэс. Гэта значыць, трэба зыходзіць з рэчаіснасці. Калі нам патрэбны гэтыя квадракоптары і станцыі знішчэння квадракоптараў, давай будзем іх рабіць. Калі не патрэбны - не трэба", - заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што "рыначны" Захад ужо сам стаў рэгуляваць цэны, прычым на энерганосьбіты чужых дзяржаў. А на фоне рашэння Саудаўскай Аравіі і іншых членаў АПЕК+ знізіць здабычу нафты супраць гэтай краіны ўжо рыхтуюцца ледзь ці не ўводзіць санкцыі.

"Вось вам рыначная эканоміка. А дэмакратыя? - сказаў Прэзідэнт. - Вось, калі б гэта ў Мінску "дэмакратызавалі" дубінкамі - гэта катастрофа, аўтарытарызм, дыктатура, а ў Францыі можна. Вось і ўся дэмакратыя".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі