ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2022, 11:31

Лукашэнка пра даўгабуды ў цэнтры Мінска: дазваляць такі разбой сярод белага дня мы не можам

Фота з архіва
Фота з архіва

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў знайсці канчатковыя развязкі ў адносінах да шэрага даўгабудаў і замарожаных аб'ектаў у цэнтры сталіцы. Аб гэтым ён заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб развіцці горада Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод такіх даўгабудаў Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу згадаў недабудаваны "Газпрам Цэнтр" на месцы былога аўтавакзала "Маскоўскі". "Што ў нас з бяльмом на воку? Гэта газпрамаўскі аб'ект. Якая там сітуацыя? Калі руху па-ранейшаму няма... Хоць, як мне гавораць, яны плацяць шалёныя штрафныя санкцыі. Але справа не ў санкцыях. А справа ў тым, што не можа ў цэнтры Мінска на галоўным праспекце за агароджай стаяць незразумела што", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Па-другое, размова ішла пра яшчэ адзін даўгабуд - шматфункцыянальны гасцінічна-дзелавы комплекс "Магніт Мінска". Рэалізацыяй гэтага праекта займаецца іранская кампанія "Кейсан". "Гэта наогул пытанне ўжо даўняе. І вось падобныя праекты", - заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама згадаў гасцінічна-дзелавы комплекс "Шантэр Хіл" на праспекце Пераможцаў. "Праўда, пабудаваны, акуратны стаіць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Будаўніцтва комплексу пачалося ў 2016 годзе пры ўдзеле ў якасці генпадрадчыка кітайскай кампаніі. Цяпер заказчыкам па праекце з'яўляецца беларуская кампанія "Наванеп", а раней у гэтай ролі выступала кампанія "Інтэрсэрвіс".

"З гэтым аб'ектам што мы будзем рабіць? Словам, трэба прыняць рашэнне", - акрэсліў пытанне Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым падкрэсліў, што ў цэнтры сталіцы недапушчальна мець такія даўгабуды і замарожаныя аб'екты і неабходна аператыўна знаходзіць рашэнне па такіх праблемных пытаннях: "Ды не, да пабачэння, накіроўваем у даход дзяржавы, як гэта мы рабілі па многіх аб'ектах, якія былі не дабудаваны або замарожаны. Але дазваляць вось такі разбой сярод белага дня ў цэнтры горада мы не можам. Зразумела, аб чым ідзе размова. Гэта не першая ўжо размова".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Уладзімір Кухараў ужо на працягу двух гадоў узначальвае Мінгарвыканкам, але па адчуваннях - пяцігодку. "Таму настаў час зверыць гадзіннікі і абмеркаваць тыя праблемы, якія сёння, магчыма, у горадзе ёсць. А яны ёсць і заўсёды будуць", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі