ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 лістапада 2021, 18:00

Лукашэнка пра бежанцаў: будзем прасіць гэтых людзей вярнуцца назад, таму што гуманітарнага калідора не будзе

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь будзе прасіць бежанцаў, якія знаходзяцца на граніцы, вярнуцца назад, але хапаць і вывозіць сілай нікога не будуць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што калі гаварыў па тэлефоне з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель, то яна папрасіла яго заняцца рэпатрыяцыяй гэтых людзей. "Я кажу: ведаеце, Ангела, такімі жорсткімі словамі давайце не будзем нават гаварыць, - расказаў Прэзідэнт. - Гэта значыць, хапай адсюль і вывозь сілай. Я ёй адразу сказаў, у канцы ўжо, двойчы паўтарыў: я буду старацца вырашыць гэту праблему да Новага года, таму што яна нам не патрэбна. Людзі боўтаюцца то ў Мінску, у Гродне і іншае. Ведаеце, як рэагуе насельніцтва. Мы будзем прасіць гэтых людзей, якія законна ў нас знаходзяцца па турыстычнай візе ў гасцініцы і іншае, каб яны вярнуліся назад, таму што гуманітарнага калідора не будзе. І я ўжо больш за тысячу вярнуў іх у Ірак, але я ёй прапанаваў вось гэтых (раней кіраўнік дзяржавы заяўляў, што ў размове з Меркель абмяркоўвалася магчымасць, каб Германія забрала сабе бежанцаў з лагера на беларуска-польскай граніцы. - Заўвага БЕЛТА)".

Прэзідэнт адзначыў, што эвакуацыйныя рэйсы былі аплачаны Іракам. Беларусь жа ўжо затраціла на ўтрыманне бежанцаў, паводле даных толькі тыднёвай даўнасці, $12,5 млн. "Цяпер гэта будзе ў два разы больш", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта значыць увесь догляд, харчаванне, абаграванне, лячэнне...", - удакладніў Дзмітрый Кісялёў.

"Абсалютна", - пацвердзіў Прэзідэнт.

"Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыслала нейкія там панчохі, пракладкі, памперсы ці яшчэ нешта такое", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі