ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2022, 11:04

Лукашэнка пра Беларусь і Расію: нам трэба быць разам, нам няма чаго дзяліць

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Расіі трэба быць разам, нам няма чаго дзяліць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Самарскай вобласці Дзмітрыем Азаравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы не проста блізкія нам людзі. Вы нашы людзі. Вы прыехалі ў сваю Беларусь. Так будзе заўсёды. Падзеі апошніх гадоў і дзён нас чарговы раз пераконваюць, што нам трэба быць разам, нам няма чаго дзяліць. Як толькі пачнём дзяліць, нас падзеляць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Вы ведаеце нашы магчымасці, здольнасці. Вы добра знаёмы з Беларуссю, у вас вельмі шырокая праграма. Але я прапаную адразу вызначыць прыярытэтныя напрамкі сумеснай работы на бліжэйшую перспектыву. Час таксама дыктуе нам вызначацца, і вельмі хутка", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама папярэдзіў адказных асоб у Беларусі. "Усё, што мы паабяцаем, павінна быць жалезна выканана. Глядзіце, каб мы не сарвалі ніводны праект", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі