ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2022, 13:25

Лукашэнка: Польшча напярэдадні грандыёзнага "шухеру", народ спытае з кіраўніцтва за іх палітыку

23 верасня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Польскі народ яшчэ спытае з кіраўніцтва сваёй дзяржавы за яго бязглуздую сітуатыўную палітыку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі ў дзяржаўным мемарыяльным комплексе "Хатынь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра сітуацыю ў суседняй краіне, адзначыў, што пакуль Польшча ў меншай ступені церпіць у выніку санкцыйнага процістаяння Еўрасаюза з Расіяй і Беларуссю, больш таго, ім аказваюць падтрымку ЗША. Аднак польскае кіраўніцтва часам само абвастрае адносіны з некаторымі краінамі. Апошні прыклад - патрабаванне рэпарацый ад Германіі. "Калі ласка, няхай патрабуюць. Можа, і нам яны вінны. Але паўстае пытанне: а ў перыяд да 1939 года які ўрон яны нам прынеслі? - сказаў беларускі лідар. - Вы як думаеце гэта кампенсаваць? З галавой трэба сябраваць. Перш чым патрабаваць ад немцаў кампенсацыю, падумай, што ты ж таксама некаму вінен. Гэта такая бязглуздая сітуатыўная палітыка".

"Гэта можна зразумець у сувязі з тым, што яны напярэдадні грандыёзнага "шухеру" - у іх выбары. І яны гэту чашу, як мы ў 2020 годзе з іх падачы, вып'юць да дна. Але толькі не з нашай падачы, мы іх не будзем чапаць, а народ з іх спытае. Таму палітыка зменіцца. Гэта чужая польскаму народу палітыка, якую праводзіць цяперашняе кіраўніцтва Польшчы, - упэўнены Прэзідэнт. - Яны не прымуць гэту палітыку. Але калі палякі наогул ачумеюць і недзе вайнушку развяжуць - гэта канец краіне. Але, думаю, да гэтага не дойдзе, таму што польскі народ не дазволіць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі