ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2021, 14:28

Лукашэнка пазітыўна ацаніў развіццё Гомельскай вобласці: рэгіён абнавіўся, зроблена вельмі шмат

Аляксандр Лукашэнка і Генадзь Салавей
Аляксандр Лукашэнка і Генадзь Салавей

22 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласці пазітыўна ацаніў развіццё рэгіёна ў апошнія гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, Гомельская вобласць - буйнейшы па тэрыторыі рэгіён, тут пражывае 15 працэнтаў насельніцтва краіны, сканцэнтравана пятая частка яе прамысловай вытворчасці. "Уяўляеце, моц!" - заўважыў Прэзідэнт.

"У той жа час вам больш за ўсіх дасталося ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Тады, на заранку майго прэзідэнцтва, я зазнаў гэта гора, перажыў разам з вамі часы бесперспектыўнасці і безнадзейнасці, - нагадаў беларускі лідар. - Сказаць, што мы ўжо ўсе пытанні па Чарнобылі вырашылі, не. Таму мы не адыходзім ад гэтага. У бліжэйшыя вясну - лета я хачу прынцыпова паглядзець на тыя чарнобыльскія землі, пабываць у тым запаведніку, як мы яго называем, каб зрабіць канчатковыя вывады, якім чынам будзем там працаваць".

"І тыя землі, і Гомельшчына з таго часу абнавіліся, вельмі шмат зроблена", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у апошнія гады дынаміка развіцця прамысловасці, асваення інвестыцый у асноўны капітал апярэджвала сярэдні тэмп па краіне. Экспарт у гэтым годзе вырас на 32 працэнты (і гэта без рэспубліканскіх прадпрыемстваў). Назіраецца дадатная дынаміка па шэрагу сельскагаспадарчых напрамкаў. Па ўзроўні сярэдняй заработнай платы Гомельская вобласць умацавалася на трэцім месцы ў краіне (Br1250 у вобласці супраць Br1410 па краіне).

Значны ўклад у дасягненне такіх вынікаў унёс былы губернатар Генадзь Салавей і актыў рэгіёна, канстатаваў Прэзідэнт. "Вы, Генадзь Міхайлавіч, як моцны гаспадарнік, у пэўнай меры расшавялілі мясцовую вертыкаль. Чалавек, увогуле ж, збоку, з Міншчыны, а вельмі блізка да сэрца прыняў праблемы, якія існуюць на Гомельшчыне. І, вядома, хацеў бы падзякаваць вам, Генадзь Міхайлавіч, за работу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі