ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2023, 11:01

Лукашэнка пазітыўна ацаніў намаганні ўдзельнікаў антыфашысцкага форуму

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам антыфашысцкага форуму "Задачы міжнароднага камуністычнага руху ў барацьбе за салідарнасць прагрэсіўных сіл супраць новай фашысцкай пагрозы чалавецтву". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Вы паставілі перад сабой высакародную мэту - папярэдзіць чалавецтва аб небяспецы чарговай сусветнай катастрофы, адной з праяў якой становіцца адраджэнне самых антыгуманных і бесчалавечных ідэалогій і практык, - гаворыцца ў прывітанні. - Здавалася б, назаўсёды пакінутыя ў мінулым ідэі нацызму знаходзяць сёння новых паслядоўнікаў у самых развітых краінах свету. Таму голас прыхільнікаў камуністычных ідэй у барацьбе за права кожнага чалавека на мір і стваральную працу павінен гучаць настойліва і бескампрамісна".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што намаганні ўдзельнікаў форуму будуць і ў далейшым накіраваны на ажыццяўленне прынцыпаў роўнасці, братэрства і справядлівасці.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам мерапрыемства моцнага здароўя, паспяховай работы і дасягнення пастаўленых мэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі