ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 красавіка 2022, 10:34

Лукашэнка павіншаваў вядомага савецкага хакеіста Уладзіслава Траццяка з 70-годдзем

Уладзіслаў Траццяк. Фота ТАСС
Уладзіслаў Траццяк. Фота ТАСС

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вядомага савецкага хакеіста, дэпутата Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Уладзіслава Траццяка з 70-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"У вашай біяграфіі - яркае спартыўнае жыццё, у якім вы са знакамітай зборнай СССР заваявалі ўсе магчымыя ўзнагароды і прызы, што існуюць у хакеі. Некалькі пакаленняў хлапчукоў, робячы першыя крокі па лёдзе, хацелі гуляць, як Траццяк", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што і сёння Уладзіслаў Траццяк нястомна служыць любімай справе і роднай краіне як дэпутат Дзяржаўнай думы, кіраўнік Федэрацыі хакея Расіі і сапраўдны патрыёт.

"Беларусы ведаюць і цэняць вас як чалавека, які ўнёс значны ўклад у развіццё беларуска-расійскіх спартыўных сувязей і ўмацаванне дружбы паміж нашымі народамі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў Уладзіславу Траццяку моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі