Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 студзеня 2024, 16:19

Лукашэнка павіншаваў султана Ібрагіма з уступленнем на пасаду Вярхоўнага правіцеля Малайзіі

Фота з архіва
Фота з архіва
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў султана Ібрагіма з уступленнем на пасаду Вярхоўнага правіцеля Малайзіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

"Упэўнены, канструктыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва Мінска і Куала-Лумпура ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах прадоўжыць паступова развівацца, што ўмацуе адносіны дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў надзею на актывізацыю беларуска-малайзійскіх кантактаў на розных узроўнях і пошук новых напрамкаў для далейшай сумеснай працы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў султану Ібрагіму добрага здароўя, шчасця і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі