ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 19 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лістапада 2021, 20:49

Лукашэнка павіншаваў Румена Радзева з выбраннем Прэзідэнтам Балгарыі

Румен Радзеў. Фота EPA-EFE
Румен Радзеў. Фота EPA-EFE

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Румена Радзева з выбраннем Прэзідэнтам Балгарыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вынікі выбараў, якія адбыліся ў складанай палітычнай сітуацыі, сведчаць аб народнай падтрымцы вашага стратэгічнага курсу, накіраванага на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Балгарыі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў сённяшніх умовах падтрыманне прагматычных адносін на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства адпавядае інтарэсам народаў абедзвюх краін.

Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва з Балгарыяй па шырокім спектры напрамкаў: ад гандлёвых, інвестыцыйных і навукова-тэхнічных сувязей да гуманітарных кантактаў і турызму.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Румену Радзеву моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а балгарскаму народу - міру, стабільнасці і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі