ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 чэрвеня 2022, 09:06

Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна з днём нараджэння

Нікол Пашынян. Фота прэс-службы ўрада Арменіі
Нікол Пашынян. Фота прэс-службы ўрада Арменіі

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі вас ведаюць як выдатнага дзяржаўнага дзеяча, які ўсе сілы, уменні і вопыт аддае справе развіцця Арменіі, павышэння дабрабыту яе грамадзян, умацавання міру і стабільнасці ў рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што прадаўжэнне канструктыўнага і ўзаемавыгаднага дыялогу Мінска і Ерэвана адпавядае нацыянальным інтарэсам дзвюх краін і будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню шматпланавага беларуска-армянскага партнёрства на аснове трывалых традыцый дружбы і даверу паміж народамі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ніколу Пашыняну шчасця, добрага здароўя на доўгія гады і поспехаў на адказнай пасадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі