Сцяг Серада, 12 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2024, 09:18

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў

Патрыярх МаскоўскІ і ўсяе Русі Кірыл. Фота з архіва
Патрыярх МаскоўскІ і ўсяе Русі Кірыл. Фота з архіва
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У дзень памяці святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія ў знак удзячнасці за шматгадовую нястомную працу праходзяць святочныя службы ў храмах, узносяцца малітвы за Ваша здароўе, - гаворыцца ў віншаванні. - Як прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы Вы несяце ў грамадства ідэалы міласэрнасці і дабра, святло духоўнасці і асветы. Мільёны хрысціян знаходзяць у Вашым архіпастырскім слове суцяшэнне і адказы на свае жыццёвыя пытанні".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў вялікую ролю Патрыярха Кірыла ва ўмацаванні братэрскіх сувязей паміж Беларуссю і Расіяй. "Вас чуюць і паважаюць далёка за межамі рускай зямлі. Сёння, абапіраючыся на веру ў Бога, традыцыйныя маральныя каштоўнасці, праз праваслаўе можна дасягнуць міру і згоды ў сям'і славянскіх народаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу невычэрпнай энергіі, здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі