
Фота з архіва
1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Ірыну Купчанка з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Выключны талент і бязмежная адданасць мастацтву далі магчымасць Вам дасягнуць прафесійных вышынь, заслужыць любоў і прызнанне публікі і калег. Сыграныя Вамі ў кіно і на тэатральнай сцэне ролі сталі класікай, пакарыўшы сэрцы шматлікіх паклоннікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, Вашы яркія работы і у далейшым будуць садзейнічаць развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Купчанка здароўя, энергіі і аптымізму.-0-