ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2022, 14:02

Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Уладзіміра Слабодчыкава з 70-годдзем

Уладзімір Слабодчыкаў. Фота з архіва
Уладзімір Слабодчыкаў. Фота з архіва

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Уладзіміра Слабодчыкава з 70-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы вашаму таленту і штодзённаму творчаму пошуку з'явіліся выдатныя творы манументальнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокай ацэнкі заслугоўвае і нястомная педагагічная дзейнасць скульптара, яго работа па выхаванні адоранай моладзі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

"Упэўнены, вы і ў далейшым сваёй плённай і самаадданай працай будзеце ўзбагачаць скарбніцу айчыннай культуры", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Слабодчыкаву моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі