ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 кастрычніка 2021, 10:00

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Паўла Чухрая з 75-годдзем

Фота з архіва
Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Паўла Чухрая з 75-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваша багатая творчая спадчына з'яўляецца прыкладам адданага служэння кінамастацтву. Вялікі талент, тонкі густ, непаўторны аўтарскі почырк заслужылі прызнанне прафесіяналаў і гледачоў не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі Паўла Чухрая ведаюць і любяць як аднаго з самых вядомых рэжысёраў сучаснасці, чыя творчасць - неацэнны ўклад у развіццё культурных сувязей паміж дзвюма краінамі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Паўлу Чухраю доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі