Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 сакавіка 2023, 09:59

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Міту з 90-годдзем

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Міту з 90-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша жыццё - прыклад нястомнага служэння мастацтву. Вы рэалізавалі мноства яркіх, запамінальных кінематаграфічных работ, якія сталі ўзорам найвышэйшага прафесіяналізму, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння Вы выконваеце высакародную місію - шчодра дзеліцеся мудрасцю і бясцэнным вопытам з таленавітай моладдзю, з'яўляючыся прыкладам для пераймання і адданасці выбранаму шляху".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі творчасць народнага артыста Расіі выклікае глыбокую павагу і любоў удзячнага гледача.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Міту добрага здароўя, даўгалецця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі