
Міхаіл Мішусцін. Фота ТАСС
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Урада Расіі і Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаіла Мішусціна з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы ўласцівым Вам высокім прафесійным і асабістым якасцям, адказнай і эфектыўнай рабоце ўзначаленага Вамі Урада эканоміка Расіі дэманструе значны запас трываласці і гатоўнасць паспяхова процістаяць знешнім выклікам, - гаворыцца ў віншаванні. - Шчыра ўдзячны за падтрымку і вялікую ўвагу, якую Вы ўдзяляеце развіццю беларуска-расійскага супрацоўніцтва".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Мішусціну добрага здароўя, шчасця, плённай дзейнасці на важнай дзяржаўнай пасадзе і ажыццяўлення ўсяго задуманага.-0-