ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2022, 09:01

Лукашэнка павіншаваў калектыў лідара галіны электроннага машынабудавання холдынга "Планар"

Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў навукова-вытворчага холдынга дакладнага машынабудавання "Планар" з 60-годдзем утварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння холдынг з'яўляецца вядучым на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза навукова-тэхнічным комплексам, які на базе сучасных тэхналогій, апошніх дасягненняў навукі і тэхнікі займаецца распрацоўкай і вырабам спецыяльнага абсталявання для вытворчасці вырабаў нана- і мікраэлектронікі.

"Дзякуючы ўнікальным кампетэнцыям, высокаму прафесіяналізму супрацоўнікаў прадпрыемстваў прадукцыя холдынга шырока запатрабавана ў Расіі, Кітаі і іншых краінах, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, што "Планар" і ў далейшым будзе захоўваць лідарства ў галіне электроннага машынабудавання, рэпутацыю надзейнага партнёра і рабіць усё для рэалізацыі самых амбіцыйных задач".

Прэзідэнт пажадаў калектыву холдынга здароўя, шчасця і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі