ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 мая 2023, 10:35

Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева са 100-годдзем з дня нараджэння Гейдара Аліева

Фота з архіва
Фота з архіва

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева са 100-годдзем з дня нараджэння агульнанацыянальнага лідара азербайджанскага народа Гейдара Аліева. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Мне знаёмы яго словы, вымаўленыя чвэрць стагоддзя таму: "Азербайджан - маё сэрца. Азербайджан - маё дыханне. Азербайджан - маё жыццё". Упэўнены, такога патрыёта, сэнсам жыцця якога з'яўлялася служэнне краіне, будуць памятаць заўсёды, - гаворыцца ў віншаванні. - Я меў магчымасць асабіста ведаць паважанага Гейдара Аліевіча - унікальнага чалавека, вялікага палітыка, заснавальніка сучаснай азербайджанскай дзяржавы. З задавальненнем вучыўся ў яго палітычнай мудрасці, вытрымцы, сапраўды стратэгічнаму мысленню".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі аддаюць даніну памяці бацьку Ільхама Аліева, які стаяў ля вытокаў фарміравання раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Мінска і Баку. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў сімвалізм таго, што ў 2023 годзе, аб'яўленым у Азербайджане Годам Гейдара Аліева, дастойна адзначаецца 30-гадовы юбілей устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

"Шчыра жадаю Вам, як вернаму прадаўжальніку справы бацькі, і Вашым блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту, а дружалюбнаму азербайджанскаму народу - міру і працвітання", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі