ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2022, 09:00

Лукашэнка павіншаваў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з днём нараджэння

Дзмітрый Мезенцаў. Фота з архіва
Дзмітрый Мезенцаў. Фота з архіва

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У немалой ступені дзякуючы вашаму асабістаму ўкладу ў працэс паглыблення беларуска-расійскіх адносін мы зрабілі бясспрэчны прарыў у справе будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, напоўнілі новым зместам інтэграцыйнае супрацоўніцтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што ваша актыўная дзейнасць і высокая працаздольнасць будуць і ў далейшым накіраваны на пашырэнне двухбаковых кантактаў і аказанне садзейнічання ў рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзмітрыю Мезенцаву моцнага здароўя, шчасця і паспяховага ажыццяўлення планаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі