ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Малавоблачна +28°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2022, 10:02

Лукашэнка павіншаваў Дыяс-Канеля Бермудэса з 30-годдзем дыпадносін паміж Беларуссю і Кубай

Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва
Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншава Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу гістарычна невялікага перыяду мы ўмацавалі і вывелі на якасна новы ўзровень добрыя сувязі, якія ўзніклі паміж нашымі народамі пасля Кубінскай рэвалюцыі ў 1959 годзе. Атрымаўшы незалежнасць, Рэспубліка Беларусь прадоўжыла канструктыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з Вашай дзяржавай як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных арганізацый", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што кубінскі народ, які ўжо больш як шэсць дзесяцігоддзяў адчувае каласальны санкцыйны націск, з'яўляецца прыкладам для ўсіх, хто хоча пабудаваць сваю сацыяльна справядлівую краіну, незалежную ад якіх бы там ні было цэнтраў сілы.

"Такая ж мэта і ў кіраўніцтва Беларусі, што катэгарычна не падабаецца вядучым дзяржавам Захаду, якія падверглі нашу рэспубліку беспрэцэдэнтным па маштабах абмежавальным мерам. Менавіта таму для нас асабліва важна падтрымліваць і ўмацоўваць кантакты з сапраўднымі сябрамі і аднадумцамі, сярод якіх Куба і кубінскі народ, каб разам процістаяць глабальным выклікам і пагрозам, рабіць жыццё нашых грамадзян спакойным і бяспечным", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Кубы і ўсім кубінцам здароўя, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі