ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 ліпеня 2021, 12:11

Лукашэнка павіншаваў батутыста Івана Літвіновіча з золатам Алімпіяды ў Токіа

Іван Літвіновіч
Іван Літвіновіч

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў батутыста Івана Літвіновіча з заваяваннем залатога медаля на Алімпіядзе ў Токіа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта ўзнагарода - асаблівая, першая для беларускай каманды ў Токіа. У саперніцтве з самымі моцнымі атлетамі планеты ты прадэманстраваў цудоўнае майстэрства, дзіўную сілу духу і волю да перамогі. Даказаў, што сёння табе няма роўных", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з гэтым трыумфам і трэнерскі штаб на чале з Вольгай Уласавай. "Вашымі перамогамі ганарацца беларусы", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт пажадаў спартсмену моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі