
4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў Ваеннай акадэміі з яе 70-гадовым юбілеем, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідара.
"Праслаўленая навучальная ўстанова захавала лепшыя традыцыі, вопыт падрыхтоўкі афіцэраў і багатую гісторыю, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння Ваенная акадэмія з'яўляецца вядучай ВНУ незалежнай Беларусі, якая забяспечвае навучанне ваенных кадраў па шырокім спектры спецыяльнасцей для Узброеных Сіл, іншых сілавых ведамстваў нашай краіны і дружалюбных дзяржаў. У ліку выпускнікоў акадэміі шмат вядомых дзяржаўных дзеячаў, ваеначальнікаў, вучоных, дыпламатаў, спартсменаў - сапраўдных патрыётаў Айчыны".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што высокапрафесійны калектыў акадэміі, маючы сучасную навучальную базу і вялікі інтэлектуальны патэнцыял, упіша яшчэ нямала яркіх старонак у гісторыю беларускай ваеннай школы, якая ўносіць значны ўклад у забеспячэнне бяспекі дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім ветэранам, камандаванню, прафесарска-выкладчыцкаму складу, слухачам, курсантам і грамадзянскаму персаналу Ваеннай акадэміі моцнага здароўя, шчасця, міру, дабра і новых поспехаў у службе, працы і вучобе.-0-