
Арына Сабаленка. Фота WTA
9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Арыну Сабаленка з заваяваннем першага тытула ў годзе на турніры WТА ў Адэлаідзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"На радасць шматлікіх паклоннікаў з Беларусі і з усяго свету ты дабілася гэтай перамогі, паказаўшы на корце выдатную гульню, жалезную вытрымку і самавалоданне, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, нас чакае яркі сезон, у якім ты зможаш пакарыць самыя высокія вяршыні сусветнага тэніса".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменцы моцнага здароўя, шчасця і ўдачы.-0-