ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 красавіка 2023, 09:02

Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у паглыбленні ўзаемавыгадных кантактаў са Сьера-Леонэ

Фота з архіва
Фота з архіва

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сьера-Леонэ Джуліуса Маада Біа з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У вашай краіны ёсць усе неабходныя рэсурсы, каб стаць адным з лідараў Заходняй Афрыкі, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь пацвярджае зацікаўленасць у паглыбленні двухбаковых узаемавыгадных кантактаў у эканамічнай і гуманітарнай сферах. Упэўнены, што беларускія сельскагаспадарчая тэхніка, высакаякасныя прадукты харчавання, медыкаменты, вопыт і тэхналогіі ў забеспячэнні харчовай бяспекі і стварэнні адпаведнай прамысловасці могуць паслужыць павышэнню дабрабыту насельніцтва і ўстойліваму развіццю вашай дзяржавы".

Беларускі бок адкрыты да фарміравання прававой базы ў сферы адукацыі для падрыхтоўкі кадраў па шырокім коле спецыяльнасцей для патрэб Сьера-Леонэ.

"Буду рады асабістай сустрэчы з Вамі ў любым зручным фармаце для абмеркавання перспектыўных напрамкаў сумеснай працы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён пажадаў Прэзідэнту Сьера-Леонэ моцнага здароўя і шчасця, а народу гэтай краіны - міру і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі