ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 ліпеня 2022, 11:50

Лукашэнка пацікавіўся будаўніцтвам у Гродне абласнога клінічнага дыспансера

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Каранік
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Каранік

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся будаўніцтвам у Гродне абласнога клінічнага дыспансера. Адпаведнае пытанне ён узняў на сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што яшчэ раней абмяркоўвалася неабходнасць стварэння ў Гродне такога аб'екта. "Гаварылі па ахове здароўя. У тым ліку аб анкалагічным дыспансеры ў Гродне. У нас яго няма. Гэта, дарэчы, роднае ваша. Вы хірург у гэтым плане, працавалі з анкалагічнымі хворымі. Як у нас там рухаецца будаўніцтва? Таму што нам трэба пабудаваць анкалагічны цэнтр на захадзе для Гродзенскай вобласці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама выказаў намер некалькімі штрыхамі прадоўжыць абмеркаванне тэмы падрыхтоўкі ўрачоў для сістэмы аховы здароўя, што разглядалася напярэдадні ў шырокім коле з удзелам членаў урада, кіраўнікоў медустаноў, ВНУ. На той нарадзе прысутнічаў і губернатар Гродзенскай вобласці, які першапачаткова па сваёй прафесіі непасрэдна звязаны з медыцынай і раней у тым ліку займаў пасаду міністра аховы здароўя.

Як расказаў Уладзімір Каранік журналістам пасля даклада Прэзідэнту, дзякуючы фінансаванню з рэспубліканскага бюджэту і інавацыйных фондаў, у Гродзенскай вобласці вядзецца актыўнае будаўніцтва і аснашчэнне абсталяваннем анкалагічнага дыспансера. "Калі з пастаўкай абсталявання будуць вырашаны ўсе пытанні, то першая чарга будзе ўведзена ў гэтым годзе і прадоўжыцца будаўніцтва другой чаргі, якая будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў наступным годзе", - праінфармаваў кіраўнік рэгіёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі