Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2024, 14:04

Лукашэнка патрабуе разабрацца ў пытанні эфектыўнасці дзяржпадтрымкі ў вёсцы

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе разабрацца ў пытанні эфектыўнасці дзяржпадтрымкі ў вёсцы. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба яшчэ раз разабрацца з гэтай падтрымкай. Адчуваю, што чым горш працуе прадпрыемства, тым большая падтрымка. Паўстае пытанне, навошта тады добра працаваць. Гэта проста пустая трата грошай", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці аналіз сітуацыі і далажыць. Ён падкрэсліў, што прымаемыя меры па фінансавым аздараўленні сельгасарганізацый недастатковыя.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на недастатковую работу па далучэнні стратных сельгасарганізацый да моцных гаспадарак. Аляксандр Лукашэнка разам з тым падкрэсліў, што гэтыя рашэнні павінны прымацца ўзважана і прадумана. І размова ні ў якім разе не ідзе аб тым, што добрым гаспадаркам проста трэба павесіць "гіру на ногі". Але дзейнічаць у гэтым напрамку трэба больш рашуча.

"У бягучым годзе гэту праблему трэба вырашыць, - даручыў Прэзідэнт. - Паўнамоцтваў у вас дастаткова, механізмы прапісаны, на практыцы апрабаваны. Засталося толькі прымаць абдуманыя рашэнні з далейшым кантролем за вядзеннем работ".

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, што з году ў год не выконваецца даручэнне па забеспячэнні эфектыўнага развіцця холдынга "Купалаўскае" ў Магілёўскай вобласці. Не атрымана таксама аддача ад стварэння аграпрамысловых аб'яднанняў у Віцебскай вобласці.

"Хто гэта цярпець будзе? Прытым Аляксандр Міхайлавіч Субоцін (старшыня Віцебскага аблвыканкама. - Заўвага БЕЛТА) клятвенна абяцаў выправіць сітуацыю. Чакаю", - паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі