ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 15:04

Лукашэнка: паступіла інфармацыя аб яшчэ адным атрадзе баевікоў, перакінутых у Беларусь

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу заявіў, што сёння яму паступіла інфармацыя аб яшчэ адным атрадзе баевікоў, перакінутых у Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння паступіла інфармацыя аб яшчэ адным атрадзе, які перакінуты на поўдзень. Мы павінны, калі ідзе ўборка, бегаць, лавіць іх па лясах! Мы ж іх усіх зловім", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама пракаменціраваў некаторыя канспіралагічныя версіі аб нядаўнім затрыманні ў Беларусі 33 членаў ПВК Вагнера. Паводле яго слоў, за дыскусіяй, якая разгарнулася ў інтэрнэце, ён назірае са здзіўленнем, паколькі высновы там робяцца дзіўныя. "Дайшлі да таго, што два прэзідэнты дамовіліся, - прывёў ён прыклад. - Гэта вельмі небяспечны і моцны сігнал. І ўсё гэта пра Стамбул, Венесуэлу, Афрыку і Лівію - хлусня. Гэтыя людзі (яны далі паказанні) былі накіраваны спецыяльна ў Беларусь. Каманда была - чакаць. Былі білеты, купленыя на Стамбул, - гэта легенда, таму што, выязджаючы праз расійскую граніцу, ім трэба было прад'явіць і там, і тут, што яны ляцяць у Стамбул".

Пры гэтым Прэзідэнт выказаў здзіўленне: навошта ляцець у Стамбул або нейкую афрыканскую краіну праз Беларусь? "Можна ж было проста з Новарасійска, з Крыма ў рэшце рэшт. Махнуў - і там, у Стамбуле. Чаго праз Беларусь? А яшчэ мадней у Лівію або яшчэ некуды. Не слухайце гэтай хлусні", - заклікаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі дзейнічаюць пэўныя законы, і ў суседняй краіне пра іх добра ведаюць. "Закон ёсць закон. Падабаецца - не падабаецца, яго трэба выконваць. Ведаеш ты яго ці не ведаеш, ты будзеш адказваць усё роўна ў адпаведнасці з законам. Мы па-чалавечы адносімся да гэтых хлопцаў, і ад гэтага атрымалі пэўны эфект: яны расказалі ўсё. Таму перастаньце хлусіць і мясіць усякую мешаніну ў сродках масавай інфармацыі, - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да аўтараў канспіралагічных тэорый. - Мы родныя людзі - беларусы, украінцы, расіяне, палякі, яўрэі. Мы заўсёды жылі тут у міры, і не падкідвайце тут зброю, не ўзрывайце абстаноўку, бо будзе палаць так, што да Уладзівастока будзе цяжка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі