ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2022, 11:52

Лукашэнка: пастаянныя рэфармаванні сферы адукацыі павінны спыніцца

Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянныя рэфармаванні сферы адукацыі павінны быць спынены. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што тут і цяпер неабходна сфармуляваць механізм работы сферы адукацыі на перспектыву. "Пастаянныя рэфармаванні і ўдасканаленні пасля сённяшняга абмеркавання павінны быць спынены! Акрамя падручнікаў. Якія вы будзеце ўдасканальваць, рэфармаваць, новыя пісаць, старыя мадэрнізаваць", - сказаў ён.

"Наогул, гэта ўжо абурае нашых людзей (частыя змяненні ў сферы адукацыі. - Заўвага БЕЛТА). І мяняць правілы гульні пастаянна нельга. Давайце, нарэшце, паставім кропку ў гэтай зацяжной размове і пачнём карпатлівую работу", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася БЕЛТА, папярэдні раз размова па пытаннях адукацыі на ўзроўні Прэзідэнта адбылася ў жніўні бягучага года. Тады ў ходзе абмеркаванняў Адміністрацыі Прэзідэнта і Міністэрству адукацыі была пастаўлена задача дадаткова прапрацаваць выкладзеныя ў абноўленых Кодэксе аб адукацыі і Правілах прыёму падыходы да арганізацыі падагульняючай атэстацыі за курс сярэдняй школы і правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі