Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 красавіка 2024, 19:08

Лукашэнка паслухаў частушкі пра НАТА і санкцыі і расказаў, што павінен умець сапраўдны мужык

30 красавіка, Касцюковічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Касцюковічы наведаў раённы Цэнтр культуры, дзе пабываў на рэпетыцыі мясцовых творчых калектываў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на рэпетыцыі выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба "Зубр" і ўзорнага харэаграфічнага калектыву "Мазаіка" Касцюковіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

А мясцовы калектыў народнай творчасці выканаў на сцэне свае частушкі. У асноўным яны былі прысвечаны жыццю краіны і краю, але некаторыя чатырохрадкоўі артысты праспявалі, што называецца, на злобу дня.

- Мы цудоўна пражываем,

сытна i багата.

Сала з бульбай ужываем -

вось… I нам не страшна НАТА! - нечакана завяршылі частушку артысты.

І тут жа прадоўжылі:

- Iхнiм санкцыям ушчэнт

Тут не пашанцуе:

Касцюковiцкi цэмент

Добра замуруе!

"За НАТА дзякуй. Але мы ўжо будзем з імі разбірацца. Галоўнае, каб вы тут на палях разабраліся", - адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка на выступленне творчага калектыву.

Кіраўнік дзяржавы таксама падтрымаў і хлопцаў з патрыятычнага клуба, якія танцавалі вальс: "Мужыкам жадаю, каб смялейшымі былі: скавана сябе адчувалі. Але тое, што вы навучыліся вальс танцаваць, - паверце, гэта выдатна. Малайцы, што навучыліся гэтаму: кожны мужык павінен умець танцаваць вальс".

Крыху пазней, у час размовы з жыхарамі Касцюковіч, Аляксандр Лукашэнка зноў вярнуўся да гэтай тэмы.

"Добра, што вы хлопцаў вучыце танцаваць - вальс і гэтак далей. Па сабе ведаю, што як мінімум тры танцы мужык павінен умець танцаваць: вальс, танга, кажуць, польку і гэтак далей. Але галоўнае - гэта вальс. Хоць нібыта гэта не так запатрабавана сёння, адышлі мы ад гэтага… Але бачыце, вы захоўваеце нашы старажытныя традыцыі. Вы добра спяваеце, складаеце на злобу дня. Таму я гавару: вы сапраўдныя, патрыятычныя. Пакуль вы ёсць, будзе краіна незалежнай, суверэннай і ніхто нам не страшны", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі