ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 кастрычніка 2021, 18:53

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы кіруючых кампаній у холдынгах

Фота з архіва
Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка падпісаў указ нумар 385 "Аб стварэнні і дзейнасці холдынгаў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам пашыраюцца паўнамоцтвы кіруючых кампаній холдынгаў у кіраванні даччынымі кампаніямі: давядзенне паказчыкаў, узгадненне бізнес-планаў развіцця даччыных кампаній. Устанаўліваюцца правы кіруючай кампаніі або вызначанай ёй даччынай кампаніі прадстаўляць у судах інтарэсы ўдзельнікаў холдынга па іх справах, аказваць юрыдычныя і ахоўныя паслугі ўдзельнікам аднаго холдынга, праводзіць закупкі тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў для патрэб удзельнікаў холдынга.

Указам таксама вызначаецца парадак прадастаўлення кіруючай кампаніі холдынга маёмасці ў бязвыплатнае карыстанне ад даччынай кампаніі і бязвыплатнай перадачы нерухомай маёмасці ў межах аднаго холдынга, пашыраюцца магчымасці ўдзельнікаў холдынга па выкарыстанні сродкаў яго цэнтралізаванага фонду.

Асноўныя нормы ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі