ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 25 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 студзеня 2022, 15:45

Лукашэнка паразмаўляў па тэлефоне з Пашынянам і Пуціным

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі сёння правёў тэлефонныя размовы з прэм'ер-міністрам Арменіі і Прэзідэнтам Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка спачатку з Ніколам Пашынянам, а затым з Уладзімірам Пуціным абмеркаваў актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, двухбаковыя адносіны і падзеі ў Казахстане.

Закранаючы тэматыку дзейнасці міратворчых сіл АДКБ у Казахстане, лідары ў час размоў падкрэслілі, што адной з галоўных іх задач з'яўляецца недапушчэнне пранікнення ў Казахстан бандфарміраванняў звонку. Каб самі казахстанцы, народ гэтай краіны, самастойна маглі вырашыць свае ўнутраныя праблемы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі