ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 жніўня 2022, 14:39

Лукашэнка параіў Еўропе раздзявацца, напружвацца і працаваць

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дастатку ў Еўрапейскім саюзе ўжо больш не будзе. Аб гэтым заявіў журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дастатку ўжо ў іх не будзе. Не будзе! Ім цяпер давядзецца плаціць па рахунках і па поўнай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Расія, адзначыў ён, раней прадавала Германіі і іншым у ЕС газ на 50 працэнтаў танней, чым магла б. Адпаведна ФРГ і іншыя краіны працвіталі за кошт гэтага.

"Цяпер дурніца закончылася. Больш таго, уклаліся значна ў гэту ўкраінскую авантуру. Пандэмія, лакдаўны, раскідванне з верталёта грошай - гэта цяпер усё вылазіць. Таму праблем шмат і дастатку ў іх, сапраўды, больш не будзе. Трэба раздзявацца, напружвацца і працаваць", - параіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў агляднай будучыні свет у цэлым стане іншым. "Гэта мы ўбачым у бліжэйшыя гады. Ідзе перафармаціраванне свету".

Прэзідэнт нагадаў, што нядаўна ў Польшчы прапанавалі распусціць Еўрапейскі саюз. "Гэта мара Амерыкі. Канфлікт Еўропы і Амерыкі пачаўся тады, калі з'явілася альтэрнатыўная валюта - еўра, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму ўсё толькі пачынаецца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі