ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 25 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 снежня 2021, 10:47

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Прэзідэнтам Ізраіля і запрасіў яго наведаць Беларусь

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Ізраіля Аляксандр Лукашэнка і Іцхак Герцаг сёння правялі тэлефонную размову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі двухбаковыя адносіны Беларусі і Ізраіля і напрамкі іх развіцця, а таксама комплекс гуманітарных пытанняў.

"Дарэчы, аказалася, што спадар Прэзідэнт Ізраіля і яго жонка маюць беларускія карані. Беразіно - малая радзіма Іцхака Герцага, Гомель - яго жонкі. У ходзе размовы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі графік кантактаў у магчымы і зручны ў сувязі з пандэміяй час. Аляксандр Лукашэнка запрасіў калегу наведаць малую радзіму", - расказалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі