ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2022, 13:40

Лукашэнка падтрымаў ідэю правесці ўрок памяці і згадзіўся выступіць у ролі настаўніка

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю правесці ўрок памяці для школьнікаў і студэнтаў і згадзіўся выступіць у ролі настаўніка. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з піянерскім актывам з нагоды святкавання 100-годдзя піянерскага руху, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт прапанаваў прымеркаваць такі занятак, напрыклад, да 1 верасня, а месцам правядзення зрабіць Палац Незалежнасці. Прагучала і прапанова арганізаваць мерапрыемства ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў і яе.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што патрэбны нефармальны, прыгожы план урока, каб гэта было запатрабавана ў дзяцей.

У цэлым Прэзідэнт адобрыў пачынанні піянераў і моладзі па захаванні гістарычнай памяці, у тым ліку подзвігу народа і асобных герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прычым размова не толькі аб шырока вядомых імёнах. "Вельмі добрую справу вы робіце. Вялікая колькасць - тысячы-тысячы людзей таго часу, якія здзейснілі не меншыя подзвігі, але аб іх ніхто не ведае. Героі жывыя, пакуль пра іх гавораць, пакуль памятаюць іх імёны. Таму я вам вельмі ўдзячны за такую ініцыятыву. Гэта добрая справа для любой школы", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што няма такога месца, дзе вайна не прайшлася б па тэрыторыі Беларусі. "І не дай бог гэта паўторыцца. Думаю, што немагчыма, каб гэтыя гады вайны - тыя, якія былі, і тое, што вытрымаў наш народ, паўтарылася сёння ці заўтра. Гэта немагчыма. Таму што час зусім іншы і войны зусім іншыя. Тое, што было тады, на тэрыторыі Беларусі асабліва, самай пацярпелай рэспублікі, гэтага не будзе ні сёння, ні заўтра", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама падтрымаў ініцыятыву стварэння тэлеперадачы "Памяць сэрца", на якую вядучыя маладыя людзі запрашалі б наследнікаў Вялікай Перамогі, каб яны дзяліліся захаванымі ў іх сем'ях гісторыямі. "Давайце паспрабуем. Пачнём з другога канала. Паспрабуем. Калі вы зможаце, калі вы будзеце канкурэнтаздольныя з іншымі перадачамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што важныя гісторыі не толькі аб самой вайне, але не менш цікавага можа расказаць і пасляваеннае пакаленне, тыя, хто аднаўляў краіну і Мінск з руін.

"Таму паспрабуйце зрабіць гэту перадачу. Мяне папярэдзьце, я таксама хачу паглядзець, калі гэта будзе. Атрымаецца - будзем развіваць", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі