Сцяг Серада, 28 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 сакавіка 2023, 20:05

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці"

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка падпісаў закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Асноўная мэта дакумента - узмацненне процідзеяння злачынствам экстрэмісцкай (тэрарыстычнай) і антыдзяржаўнай накіраванасці.

Законам прадугледжваецца распаўсюджванне крымінальнай адказнасці за здраду дзяржаве, учыненую службовай асобай, на ўсіх асоб, якія займаюць дзяржаўныя пасады. Пры гэтым за здраду дзяржаве, учыненую службовай асобай або ваеннаслужачым, уводзіцца магчымасць прымянення выключнай меры пакарання - пакарання смерцю.

За шэраг злачынстваў антыдзяржаўнай накіраванасці ўстанаўліваецца дадатковае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 50 тыс. базавых велічынь. Гэта мера прызначана забяспечыць безумоўнае пакрыццё шкоды, прычыненай такімі дзеяннямі, і пазбаўленне асоб, якія іх учынілі, сродкаў для прадаўжэння злачыннай дзейнасці.

Уводзіцца крымінальная адказнасць за прапаганду тэрарызму, дыскрэдытацыю Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, ваенізаваных арганізацый і парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржаўных сакрэтаў.

З трох да дзесяці сутак павялічваецца тэрмін затрымання асоб, якія падазраюцца ва ўчыненні здрады дзяржаве, загаворы або іншых дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады, шпіянажы і агентурнай дзейнасці, што неабходна для забеспячэння максімальна якаснага правядзення аператыўна-следчых мерапрыемстваў па адпаведных справах.

Адначасова прадугледжваецца вызваленне ад крымінальнай адказнасці асоб, якія ажыццяўлялі падрыхтоўку да нападзення на ўстановы, што карыстаюцца міжнароднай абаронай, або да ўчынення дыверсіі, але адмовіліся ад сваіх намераў і аказалі садзейнічанне ў прадухіленні названых злачынстваў.

Таксама ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс уносяцца асобныя карэкціроўкі, абумоўленыя практыкай яго прымянення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі