ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 сакавіка 2023, 18:13

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу

Фота з архіва
Фота з архіва

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка падпісаў указ нумар 66 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца прызваць у 2023 годзе ва Узброеныя Сілы да 230 грамадзян мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў і ў органы пагранічнай службы - да 20 чалавек, якія прайшлі навучанне па адпаведных праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах, маюць воінскае званне афіцэра і залічаны ў запас.

Мерапрыемствы, прадугледжаныя ўказам, праводзяцца Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь штогод на планавай аснове.

Рэалізацыя гэтага ўказа дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці першасных воінскіх пасад афіцэрскага складу ва Узброеных Сілах, забяспечыць якасную падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі